Названыя самыя высокааплатныя акцёры свету ў 2023 годзе

Адам Сэндлер

Адам Сэндлер / Reuters

Часопіс Forbes апублікаваў топ-10 самых высокааплатных акцёраў і акторак Галівуду за 2023 год. На першым месцы Адам Сэндлер, які за год зарабіў $73 млн (значную частку прыбытку яму прыносіць супрацоўніцтва ў Netflix), на другім — Марго Робі з 59 мільёнамі долараў (у яе была галоўная роля ў фільме "Барбі"). Том Круз за год зарабіў 45 мільёнаў долараў і займае трэцяе месца (атрымаў прыбытак ад выхаду сёмай часткі шпіёнскага баевіка "Місія невыканальная").

Таксама ў рэйтынг самых высокааплатных акцёраў па версіі Forbes увайшлі: Раян Гослінг ($43 млн), Мэт Дэйман ($43 млн), Джэніфер Эністан (42 мільёны долараў), Леанарда Дзі Капрыа ($41 млн), Джэйсан Стэйтэм (41 мільён долараў, Бэн Афлек ($38 млн), Дэнзел Вашынгтон (24 мільёны долараў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі