Не было і намёку: "sexy-roma" расказвае пра знаёмства з Чудзянцовым

Раман Пратасевіч
Раман Пратасевіч

21 лістапада на беларуска-польскай мяжы затрымалі заснавальніка сайта by24.org Уладзіміра Чудзянцова. Сілавікі знайшлі ў яго 0,87 грама марыхуаны. Чудзянцоў заявіў, што наркотыкі яму падкінулі. Тэлеграм-блогер  лічыць затрыманне Чудзянцова помстай за дапамогу ў працы над фільмам "Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы", які набраў ужо 1,7 млн праглядаў на "Ютубе".

СМІ пачалі праводзіць паралелі паміж затрыманнем Уладзіміра Чудзянцова і справай Івана Галунова — маскоўскага журналіста-расследавальніка, якому падкінулі наркотыкі летам 2019 года. Аднак акцэнты ў публікацыях хутка зрушыліся з высунутага Чудзянцову абвінавачвання на яго сексуальную арыентацыю. Праз дзень пасля ягонага затрымання газета "Наша Ніва" намякнула на нетрадыцыйныя сексуальныя перавагі Чудзянцова — "любоў да маладых хлопчыкаў": "40-гадовы Чудзянцоў (які на партале Анлайнер меў нік Вовчік-Морковчік) паклікаў да сябе пажыць 16-гадовага апазіцыйнага актывіста, які пасварыўся з бацькамі і сышоў з дому. З цягам часу гэты хлопец заняўся журналістыкай і нейкі час працаваў у тандэме з Чудзянцовым".

Пазней да вывальвання бруднай бялізны падключыўся ананімны тэлеграм-канал "Папаратар". З апублікаваных там 25 лістапада дакументаў, якія выдаюць за матэрыялы крымінальнай справы, вынікае, што Чудзянцоў захоўваў на цвёрдым дыску папку "sexy-roma":

Не было и намёка: "sexy-roma" рассказывает о знакомстве с Чуденцовым
Не было и намёка: "sexy-roma" рассказывает о знакомстве с Чуденцовым

"sexy-roma" і 16-гадовы апазіцыйны актывіст, пра якога згадала "Наша Ніва", — гэта фатограф-рэпартажнік Раман Пратасевіч. Ён расказаў Еўрарадыё пра знаёмства і адносіны з Уладзімірам Чудзянцовым.

Еўрарадыё: Як і калі ты пазнаёміўся з Чудзянцовым?

— Мы сапраўды пазнаёміліся ў 2011 годзе пасля "маўклівых акцый". Мяне тады затрымлівалі, было вельмі шмат фатаграфій са мной. І вось каля станцыі метро "Кастрычніцкая" да мяне падышоў мужчына, спытаў, ці Раман я. Сказаў, што ён журналіст і бачыў, як мяне затрымлівалі. Спытаў, дзе ў сацсетках можна мяне пачытаць. Вось так і пачалі мець зносіны. Адразу скажу, што за ўвесь час зносін з ім ад яго не было ніякіх намёкаў на тую тэму, пра якую гаворыцца ў "злівах".

Адносіны паміж намі больш нагадвалі адносіны бацькі і сына. Ён мне шмат дапамагаў, даваў розныя парады. Пра секс нават і блізка нічога не было. У гэтых жа "злівах" ён і піша, што ніколі мяне не разглядаў як патэнцыйнага партнёра.

Я ніколі не абмяркоўваў з ім тэму яго асабістага жыцця, акрамя тых выпадкаў, калі гаварылі пра яго складаны шлюб.

Еўрарадыё: Ты жыў у яго дома?

— Я ніколі ў яго нават дома не быў. Пачнём з гэтага. Быў час, калі мяне за палітычную актыўнасць выгналі з дому, ён дапамагаў — раздзьмуў гэтую тэму ў СМІ, спрабаваў прыцягнуць увагу да гэтай тэмы.

Еўрарадыё: Ён рамантаваў твой цвёрды дыск?

— У 2016 годзе я сапраўды перадаваў яму на рамонт свой цвёрды дыск. У мяне канфіскавалі камп'ютар, а пасля вяртання я выявіў, што там стаіць нейкая праграма, якая забараняе фарматаваць дыск. Тады я перадаў дыск Чудзянцову, таму што ён заўсёды працаваў з unix-сістэмамі і значна лепш за мяне разбіраўся ў гэтым. Як цяпер памятаю, у яго заняло тры дні, каб ачысціць дыск.  

Еўрарадыё: У апублікаваных матэрыялах сцвярджаецца, што ў 2016 годзе яго хацелі прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за педафілію. Ты чуў што-небудзь пра гэта?

— Не, пра гэта я таксама ўпершыню чую. Ён расказваў, што былі праблемы з міліцыяй, але звязаныя з тым, што ён запосціў дзесьці карцінку з нейкай дзяўчынай з лісіным хвастом. Запосціў у нейкім агульным чаце або тыпу таго. І пасля гэтага да яго прыйшлі і шылі распаўсюджванне парнаграфіі. Ён расказваў — гэта я памятаю. Адкуль там узялася педафілія, не ведаю.

Еўрарадыё: Ты пачаў збор сродкаў на адваката Чудзянцову, актыўна яго абараняеш. Чаму?

— Растлумачыць магу вельмі проста: справа абуральная, і многія падрабязнасці, безумоўна, яшчэ не вядомыя, атрымаюць агалашэнне пазней. Але цяпер з таго, што мне вядома, у мяне не застаецца ні найменшага сумневу, што наркотыкі яму падкінулі, што гэта справа ўся сфальсіфікаваная. Зараз галоўнае не паддавацца эмоцыям, асабліва ўлічваючы апошнія правакацыі.

Раман Пратасевіч праз краўдфандынг пачаў збор сродкаў на адваката для Уладзіміра Чудзянцова. Яго абараняе вядомы па палітычных працэсах беларускі адвакат Аляксандр Галіеў. На момант публікацыі сабрана больш за 8 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі