“Не на таго паставілі”: ці атрымаецца ў Ціханоўскай пасябраваць з Трампам — эфір
Антон Пянькоўскі / Inimoigusedeestis.ee
Прэзідэнтам ЗША другі раз стаў Дональд Трамп. І з гэтай нагоды ва ўсім свеце шмат як асцярогаў, так і спадзяванняў на змены да лепшага. Да прыкладу, Ізраіль вельмі спадзяецца на пашырэнне падтрымкі з боку ЗША пад кіраўніцтвам Трампа, а вось Украіна і Еўропа (за асобнымі выключэннямі) глядзяць цяпер у бок ЗША з насцярогай. Ціханоўская і Лукашэнка прывіталі Трампа і выказалі спадзяванне на пашырэнне адносінаў. Бачанне выніку ад гэтага пашырэння ў кожнага з іх рознае…
Чым адметная прэзідэнцкая кампанія 2024 года ў ЗША і што стаіць за пройгрышам дэмакратаў? Якім чынам выбары ў ЗША тычацца беларусаў і ці апраўданыя асцярогі еўрапейцаў ў звязку з нібыта “ізаляцыянізмам” Трампа? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі наладзіць адносіны з ЗША і ці атрымаецца гэтыя адносіны з адміністрацыяй Трампа наладзіць у беларускіх дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі ў 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.