Не ведалі, што рабіць з мёртвымі: беларускі лекар пра лячэнне вайскоўцаў-расіян

Расійскія вайскоўцы / Reuters
Расійскія вайскоўцы / Reuters

Мазырскі лекар Андрэй (імя змененае) думаў пра эміграцыю з Беларусі яшчэ ў 2020 годзе. У 2022-м яму давялося лячыць расійскіх салдат пасля няўдалага наступу на Кіеў. У канцы сакавіка ён быў арыштаваны нібыта за карупцыю. У траўні лекар апынуўся на волі і вырашыў, што пара ўцякаць. З сабой у яго былі доказы таго, што Беларусь актыўна дапамагала лячыць расійскіх салдат, піша CNN.
 

"Няўжо ў Беларусі ўсё так дрэнна?"

Андрэй месяцамі прадумваў маршрут, папрасіў суседа вынесці з пад'езда валізы. У жніўні пасля змены ў лякарні ён выехаў з жонкай і дочкамі з Беларусі ў Літву. Перасякаць мяжу Андрэй вырашыў нелегальна, таму з сям'ёй ім давялося раздзяліцца.

У адной з цацак дачкі Андрэй схаваў флэшку з доказам таго, чаму быў сведкам, — дзясяткамі рэнтгенаўскіх здымкаў параненых расійскіх салдат. Ён сказаў сям'і, што любіць іх, павярнуўся і пайшоў у лес.

Не знали, что делать с мёртвыми: белорусский врач про лечение воевавших россиян
Копіі рэнтгенаў, якія таемна зрабіў Андрэй / фота, атрыманае CNN

У Літву Андрэй вырашыў адправіцца ўплаў. Прабіраючыся па зарасніках, ён наткнуўся на будку памежнікаў і адчуў жах. Ён ведаў, што яго імя знаходзіцца ў спісе невыязных. Калі б яго правяралі, яго б зноў чакала турма.

Будка аказалася пустая. І калі Андрэй дасягнуў берага ракі, ён паплыў так хутка, як толькі мог. Сэрца шалёна калацілася. З іншага боку з шырока расплюшчанымі вачыма стаяў грузны літовец з вудай у руках. Гаворачы па-руску, ён сказаў, што ўпершыню бачыць, як хтосьці ўцякае.

— Няўжо ў Беларусі ўсё так дрэнна? — спытаў мужчына.

Калі Андрэй апынуўся ў Літве, ён змог расказаць, як беларускія лекары былі міжволі завербаваныя ў якасці квазібаявых медыкаў.
 

Сказалі, што за лекарамі сочыць ФСБ

Па словах Андрэя, адміністрацыя Мазырскай гарадской лякарні падпісала дырэктыву аб бясплатным лячэнні расійскіх салдат да 10 сакавіка.

— Мабыць, яны думалі, што да таго часу вайна скончыцца.

Тым часам расійскія афіцэры з палявога шпіталя пад Мазыром вынеслі запасы гарадскога банка крыві.

Не знали, что делать с мёртвыми: белорусский врач про лечение воевавших россиян
Палявы шпіталь у Нароўлі / Maxar Technologies

— Нас папярэдзілі, што нам нельга перадаваць якую-небудзь інфармацыю пра расійскіх салдат. Давялося падпісаць заяву аб неразгалошванні. Яны сказалі нам, што за намі сочыць Федэральная служба бяспекі Расіі, што ў іх ёсць спосабы праслухоўвання нашых тэлефонаў.

Тым не менш Андрэю ўдалося таемна зрабіць копіі рэнтгенаўскіх здымкаў дзясяткаў вайскоўцаў, якія праходзілі лячэнне ў Мазырскай гарадской лякарні. На сканах былі пазначаны імёны і ўзрост салдат, многім з якіх было ад 19 да 21 года.

Андрэй сказаў, што ён бачыў, як самая вялікая хваля параненых прыбыла ў Мазырскую лякарню раніцай 28 лютага. Усяго прыбыло больш за 100 расійскіх вайскоўцаў з траўмамі твару, раскрытымі ранамі, складанымі пераломамі ад выбухаў і абстрэлаў.

У адных не было вачэй, іншым патрабавалася ампутацыя. Прыбылі з гангрэнознымі, раздробленымі канечнасцямі, некаторыя былі паралізаваныя, адзін страціў частку мозга, другі — ніжнюю сківіцу. Рэнтгенаўскія здымкі паказалі, што некаторыя з іх былі перавязаныя жгутамі на працягу некалькіх дзён, каб спыніць кроў.

— Параненых, якія мелі патрэбу ў аперацыі, было больш, чым у нас было аперацыйных сталоў, — адзначае Андрэй. — Рускія проста аддавалі нам сваіх параненых, ім было напляваць на іх.

Не знали, что делать с мёртвыми: белорусский врач про лечение воевавших россиян
Куля, якую Андрэй дастаў з шыі расійскага салдата / фота, атрыманае CNN

"Яны былі прафесійнымі забойцамі"

Андрэй расказаў, што лячыў расійскіх дэсантнікаў і спецназаўцаў, пацярпелых пры няўдалым штурме аэрадрома Гастомель.

— Яны былі прафесійнымі забойцамі. Мы павінны былі лячыць іх, гэта была наша праца. Я адчуваў агіду да ўсяго таго, што адбываецца.

Але большасць параненых былі маладымі, неспрактыкаванымі салдатамі і прызыўнікамі з аддаленых куткоў Расіі.

Па словах Андрэя, у пачатку сакавіка ў Мазырскую гарадскую лякарню штодня дастаўлялі ад 40 да 50 параненых расіян, якіх туды-сюды везлі, як па "канвеернай стужцы". Большасць прыбыла глыбокай ноччу або рана раніцай на зялёных расійскіх вайсковых аўтобусах і машынах хуткай дапамогі.

Расіяне таксама спрабавалі даставіць у лякарню мёртвых, сказаў Андрэй, дадаўшы: "Яны не ведалі, што з імі рабіць".
 

Моргі былі перапоўненыя

Колькі менавіта расійскіх салдат было забіта або паранена ва Украіне, застаецца загадкай. Праз сем месяцаў пасля пачатку вайны міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу сказаў, што загінула каля 6000 расійскіх салдат. У жніўні Пентагон заявіў, што, на яго думку, сапраўдныя страты нашмат большыя: 80 000 забітых ці параненых.

Толькі праз беларускія лякарні прайшлі сотні забітых і параненых у першыя месяцы вайны. Медыцынскія вайсковыя аўтамабілі былі заўважаныя ля лякарняў у Гомелі і Мазыры. Таксама палявы шпіталь — вялікая група бэжавых намётаў — знойдзены ў Нароўлі.

— Мы можам пацвердзіць, што яны [расіяне] выкарыстоўвалі беларускую інфраструктуру, у тым ліку лячэбныя карпусы і палявыя шпіталі. Яны таксама выкарыстоўвалі моргі... і яны выкарыстоўвалі вакзалы або авіябазы для перавозкі памерлых або параненых, у нас ёсць фатаграфіі, — кажа кіраўнік праекта "Беларускі Гаюн" Антон Матолька. Ён таксама расказаў CNN, што, па звестках яго крыніц, моргі на поўдні Беларусі былі перапоўненыя. А ў Мазырскую гарадскую лякарню, дзе працаваў Андрэй, ішла бесперапынная плынь параненых салдат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі