"Непаразуменне" з беларусамі ў Вільні адбылося з-за памылкі персаналу цягніка

Чыгуначны вакзал у Вільні

Чыгуначны вакзал у Вільні / delfi.lt

У Вільні высвятлялі абставіны здарэння з беларусамі на чыгуначным вакзале. Двое мужчын выйшлі з транзітнага цягніка "Калінінград — Санкт-Пецярбург", і былі затрыманыя. Пасля іх тым жа цягніком адправілі далей па маршруце, але пад аховай (каб яны не змаглі яшчэ раз выйсці з цягніка ў Літве). Прэс-сакратар Службы аховы дзяржмяжы Літвы Гедрус Мішуціс паведаміў Delfi, што інцыдэнт адбыўся па віне персаналу цягніка.

"Гэта памылка, дапушчаная персаналам цягніка, — кажа Мішуціс. — Праваднікі адчынілі дзверы, беларусы не ўцякалі, не аказвалі супраціву... Іх адразу заўважылі і вярнулі ў цягнік. Калі б дзверы не адчынілі, не было б і інцыдэнту".

Беларусаў не штрафавалі, паколькі ў іх былі шэнгенскія візы, а значыць на літоўскай тэрыторыі знаходзіліся на законных падставах. Чаму персанал цягніка, адчыніў дзверы, невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі