“Нічога не чулі”. Мясцовыя ўлады не ведаюць пра знос крыжоў у Курапатах

“Нічога не чулі”. Мясцовыя ўлады не ведаюць пра знос крыжоў у Курапатах

У Бараўлянскім сельсавеце, да якога адносіцца ўрочышча Курапаты, Еўрарадыё паведамілі, што нічога не ведаюць пра знос крыжоў, а кіраўніцтва няма на месцы. Сакратарка параіла звяртацца ў “Бараўлянскі спецлесхоз”, да якога належыць тэрыторыя Курапатаў.

Дырэктар лесхоза Аляксандр Мірановіч ад каментароў таксама адмовіўся.

Звяртайцеся ў прэс-цэнтр Мінлесхоза. Узгадняйце ўсё пытанні з імі", — адказаў Мірановіч.

У прэс-цэнтры Мінлесхоза трубку ніхто не здымае. Ад каментароў у Бараўлянскім РАУС таксама адмовіліся. У рэстаране “Паедзем паядзім” Еўрарадыё паведамілі, што нічога не ведаюць пра дэмантаж крыжоў. Рэстаран працуе як звычайна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі