Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне прысуджана шведскаму навукоўцу
Свантэ Пааба / /twitter.com/NobelPrize
Нобелеўская прэмія-2022 па фізіялогіі і медыцыне прысуджана шведскаму навукоўцу Свантэ Пааба. Ён займаецца вывучэннем генетычных асноў эвалюцыі чалавека.
Пааба — адзін з заснавальнікаў палеагенетыкі. Гэта навуковая дысцыпліна, якая займаецца даследаваннем першых людзей і гамінід пры дапамозе генетычных метадаў.
Да 10 кастрычніка стануць вядомыя ўсе лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. У аўторак назавуць уладальніка Нобелеўскай прэміі па фізіцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.