Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала Луіза Глюк

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала Луіза Глюк

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала амерыканская паэтэса 77-гадовая Луіза Глюк. "За беспамылковы паэтычны голас, які сваёй строгай прыгажосцю робіць індывідуальнае існаванне універсальным", — гаворыцца ў фармулёўцы, агучанай 8 кастрычніка ў Стакгольме.

Глюк нарадзілася ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай сям'і, якая эмігравала за акіян з колішняй Аўстра-Венгрыі. З'яўляецца членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры, канцлерам Акадэміі амерыканскіх паэтаў. Выдала больш за дзясятак зборнікаў паэзіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі