Нобелеўскую прэмію па медыцыне прысудзілі даследчыкам гепатыту С
5 кастрычніка ў Стакгольме назвалі імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны. Імі сталі Харві Олтэр, Майкл Хаўтан і Чарльз Райс (Harvey J. Alter, Michael Houghton, Charles M. Rice).
Прэмію ім прысудзілі за адкрыццё віруса гепатыту С. Гэтае захворванне перадаецца праз кроў і выклікае цыроз і рак печані.
Да іх адкрыцця невытлумачальнымі заставаліся многія выпадкі гепатыту, калі захворванне перадавалася праз кроў. Адкрыццё віруса гепатыту C дазволіла браць аналізы крыві і стварыць новыя лекі, якія выратавалі мільёны жыццяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.