Новы кліп ZM99 выдалілі з Youtube
Відэа ў стылі ню парушыла правілы партала "у дачыненні галізны ці зместу сэксуальнага характара".
Кліп "На ниточке", які зняў на песню гурта ZM99 вядомы беларускі фатограф і перформер Алекс Жарнасек, выдалены з Youtube. Рэдактарам партала не спабадабася аголеная натура, якой вельмі шмат у гэтым відэа.
Нагадаем, здымкі кліпа адбываліся ў адным з мінскіх супермаркетаў. Па сюжэце, збіты машынай гопнік у другім жыцці ходзіць з карзінай па краме, аголеныя прадавачкі якой прапануюць яму рознабаковы асартымент.
Скандальнае відэа засталося на vimeo і "ВКонтакте". Яго можна паглядзець, напрыклад, тут.
Фота: voolchitza.livejournal.com.