Новыя палітычныя графіці ў Мінску: тэлепузік з тварам старшыні БТ (фота)

 Новыя палітычныя графіці ў Мінску: тэлепузік з тварам старшыні БТ (фота)

У Мінску з'явілася графіці з выявай чалавека, які падобны да кіраўніка БТ: “Гэта я хачу забараніць каментаваць навіны ў інтэрнэце”, гаворыцца ў подпісе.

Выява на плоце — гэта жоўты тэлепузік з тварам Генадзя Давыдзькі.  

У мінулую суботу, 8 красавіка, у “Клубе рэдактараў” Давыдзька прапанаваў забараніць каментары на сайтах СМІ, нагадвае "Наша Ніва".

“У “Клубе” у нас ужо сфарміраваны такі пункт гледжання, — заявіў тады Давыдзька. — Я яго зараз проста кансалідавана выкажу. Вось існуе правакацыйны артыкул на інтэрнэт-рэсурсе. Ну, публікуюць, усё роўна што. Але самае важнае, што ён публікуецца дзеля каментароў. Дапусцім, вось глядзіце, як добра жыве вось гэты чалавек. Быццам бы артыкул ні пра што. І адкрываецца шлюз. То бок артыкул — гэта траціл. А далей форум - гэта бікфордаў шнур. І там пачынаецца куча каментароў: “Мярзотнікі! Нажом іх! Павесіць! Укрыжаваць!” Як вы ставіцеся да ініцыятывы вось узяць і забараніць форумы? Забараніць абмеркаванне артыкулаў! Прычым форумы лічацца як бы працягам рэдакцыйнай палітыкі, але ў нас гэта не працуе”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі