Новы расійскі гуманітарны канвой набліжаецца да Украіны
КаМАЗы ўжо заўважылі ля ўкраінскай мяжы.
Аўтакалона МНС Расіі з гуманітарнай дапамогай для жыхароў Луганскай і Данецкай абласцей Украіны прыбыла ў Растоўскую вобласць, паведаміў намеснік начальніка Нацыянальнага цэнтра кіравання ў крызісных сітуацыях МНС РФ Алег Воранаў, перадае ТАСС.
"Аўтакалона са 100 аўтамабіляў без здарэнняў даехала да Растоўскай вобласці", - сказаў ён.
Воранаў адзначыў, што ўсе кіроўцы адчуваюць сябе нармальна, машыны знаходзяцца ў спраўным стане. 100 грузавых аўтамабіляў, нібыта, вязуць для жыхароў Луганскай і Данецкай абласцей каля 1 тысячы тон грузаў - гэта будматэрыялы, прадукты харчавання, медыцынскія прэпараты, а таксама матэрыяльна-тэхнічныя сродкі для падрыхтоўкі да зімы.