Новы рэцэпт барацьбы з COVID-19 ад Лукашэнкі: мёд паспрабаваў і ў крыніцу

Новы рэцэпт барацьбы з COVID-19 ад Лукашэнкі: мёд паспрабаваў і ў крыніцу

13 ліпеня падчас наведвання Слаўгарадскага раёна Аляксандр Лукашэнка адкрыў новы мост праз Сож, наведаў "Блакітную крыніцу" і падзяліўся новым рэцэптам барацьбы з каранавірусам. Раней ён гаварыў пра лазню, пра трактар, які "вылечыць усіх". Цяпер жа гаворка пайшла пра іншае.

Лукашэнку рамеснікі падарылі абярэг — фігурку дамавіка, свяцільню, а таксама мясцовы мёд. Ён прызнаўся, што і сам займаецца пчалярствам.

"Сюды трэба прыязджаць ад пандэміі лячыцца,цытуе словы беларускага кіраўніка яго прэс-служба. — Мёд паспрабаваў, акунуўся...[у крыніцу]".

Новы рэцэпт барацьбы з COVID-19 ад Лукашэнкі: мёд паспрабаваў і ў крыніцу
"Блакітная крыніца" / @pul_1
Новы рэцэпт барацьбы з COVID-19 ад Лукашэнкі: мёд паспрабаваў і ў крыніцу
БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі