Новы рэцэпт Лукашэнкі ад каранавіруса — козачкі! (відэа)
Падчас паездкі ў Смалявіцкі раён на прадпрыемства "Сервалюкс" Аляксандр Лукашэнка падзяліўся некалькімі "рэцэптамі" ад каранавіруса. Спярша ён паведаміў, што ад каранавіруса ратуе масла.
Пазней Telegram-канал "Пул Першага" апублікаваў відэа, у якім беларускі кіраўнік расказвае, што лекамі ад каранавіруса могуць быць... козачкі.
У відэасюжэце Лукашэнка расказвае пра сваю ферму:
"Заўчора зайшоў на ферму — у мяне там козачкі. І вось маленькія козачкі, толькі прыплод з'явіўся — зусім маленькія. Я адчыняю станок гэты вялікі, і там — як снег: усе беленькія, маленькія... Белыя-белыя, як халат. Гэта аддуха. А ты кажаш: каранавірус, каранавірус. Вось лячэнне ад віруса!"
Раней Лукашэнка называў сродкамі ад каранавіруса невялікія дозы алкаголя штодня, саўну, потым — працу на трактары ў чыстым полі.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька, кіраўнік праўладнай "Белай Русі", у каментары журналістам тлумачыў усе гэтыя выказванні жартамі кіраўніка дзяржавы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.