Новы вірус? СААЗ зафіксаваў выпадкі захворвання воспай малпаў
Шыльда Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) ля ўваходу ў яе штаб-кватэру ў Жэневе / Fabrice Coffrini/AFP via Getty Images
Сусветная арганізацыя аховы здароўя пацвердзіла 80 выпадкаў захворвання воспай малпаў у чалавека.
Выбліск гэтага віруса перыядычна фіксуюць у жывёл у шэрагу краін, што прыводзіць да перыядычных выбліскаў захворвання сярод мясцовага насельніцтва. Аднак гэты выпадак нетыповы, бо зафіксаваны ў краінах, для якіх воспа малпаў не характэрная.
“На дадзены момант пацверджана каля 80 выпадкаў, яшчэ 50 расследуюцца. Па меры пашырэння эпіднагляду, напэўна, будзе зарэгістравана большая колькасць выпадкаў”, — паведамілі ў арганізацыі.
Воспа малпаў шырыцца іначай, чым COVID-19. Вірус перадаецца пры цесным кантакце, таму найвялікай рызыцы заражэння падпадаюць медычныя працаўнікі, члены сям'і захварэлага і полавыя партнёры.
“Стыгматызацыя груп людзей з-за хваробы ніколі не з'яўляецца прымальнай. Гэта можа стаць перашкодай для спынення выбліску, бо можа перашкодзіць людзям звяртацца за медычнай дапамогай і прывесці да незаўважанага шырання”, — папярэджваюць у СААЗ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.