Новым гендырэктарам ЮНЕСКА стала экс-міністр культуры Францыі
Новым гендырэктарам ЮНЕСКА стала экс-міністр культуры Францыі Одры Азуле. 13 кастрычніка яна была абрана выканаўчым саветам арганізацыі. Для перамогі Азуле былі патрэбны 30 галасоў з 58 і яна іх набрала. Яе сапернік, дыпламат з Катара Хамад бін Абдулазіз Аль-Кавары атрымаў 28 галасоў. Зацверджанне вынікаў галасавання адбудзецца сёлета на 39-й сэсіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, інфармуе РІА “Новости”.
Одры Азуле заклікала краіны-удзельніцы арганізацыі “у гэты крызісны час” рэфармаваць яе, але не пакідаць, як збіраюцца зрабіць ЗША.
На сённяшні дзень генсекам ЮНЕСКА з’яўляецца прадстаўніца Балгарыі Ірына Бокава. Яна займае гэтую пасаду ўжо восем гадоў.