Новым прэзідэнтам Чарнагорыі стаў прарасійскі палітык

Якаў Мілатавіч і Міла Джуканавіч / AP, Risto Bozovic
Якаў Мілатавіч і Міла Джуканавіч / AP, Risto Bozovic

На прэзідэнцкіх выбарах у Чарнагорыі перамог былы міністр эканомікі Якаў Мілатавіч, перадае Бі-Бі-Сі. Паводле папярэдніх падлікаў, ён атрымаў больш за 60% галасоў.

Сапернікам Мілатавіча быў прэзідэнт Чарнагорыі Міла Джуканавіч, які з невялікімі перапынкамі кіраваў краінай з 1991 года.

Мілатавічу 37 гадоў. Ён адзін з заснавальнікаў і правацэнтрысцкага руху "Еўропа цяпер", у якім займае пасаду намесніка лідара. Падчас выбарчай кампаніі Мілатавіч абяцаў барацьбу з карупцыяй, паляпшэнне ўзроўню жыцця і курс на ўступленне Чарнагорыі ў Еўрасаюз.

Пры гэтым яго падтрымліваюць партыі, блізкія да Сербіі, Расіі і праваслаўнай царквы.

Джуканавіч за час свайго кіравання дамогся ўваходжання Чарнагорыі ў NATO у 2017 годзе, а таксама статусу кандыдата на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі