Новым старшынём Мінгарсавету абраны кіраўнік справамі выканкаму
Першая сесія Мінскага гарадскога Савету дэпутатаў 26-га склікання прайшла 12 траўня. На ёй было разгледжана пытанне пра новага старшыню гарсавету. Аднагалосна прынята рашэнне пра тое, што ўзначальваць Савет будзе Міхаіл Савановіч. Апошнія сем гадоў ён працаваў кіраўніком справамі Мінгарвыканкама. На новай пасадзе Міхаіл Савановіч мае намер звярнуць асаблівую ўвагу на працу з грамадзянамі.
Савановіч: "Вярнуцца да працы з насельніцтвам трэба ўшчыльную. Я лічу павінна быць дакладна так, як у выканкаме. Старшыня выканкама не пытае. Ёсць указ прэзідэнта і скажам кожную сераду павінен весці прыём грамадзян, плюс суботу".
Адзначым, што былы старшыня Мінгарсавета Міхаіл Матусевіч на мінулых выбарах нават не балатаваўся ў дэпутаты.