Някляеў: 19 снежня на плошчу выйдзе больш за 25 тысяч чалавек
Кандыдат у прэзідэнты Ўладзімір Някляеў не выключае, што атрымае яшчэ адно папярэджанне. Ён мяркуе, што некаторых "небяспечных" кандыдатаў могуць зняць з выбарчай гонкі. Як паведамляе БелаПАН, Някляеў прагназуе, што 19 снежня на Кастрычніцкую плошчу Мінску выйдуць больш за 25 тысяч чалавек. "На плошчы мы будзем адстойваць свае грамадзянскія правы, нашы галасы, адстойваць сваё права на выбары", — кажа кандыдат у прэзідэнты. Ён падкрэслівае, што акцыя будзе мірнай.