Нямцоў у апошнім інтэрв'ю пра Пуціна: Ён разумее толькі мову сілы

Барыс Нямцоў, адзін з лідараў расійскай апазіцыі, забіты ўчора ў цэнтры Масквы, заўсёды жорстка крытыкаваў Уладзіміра Пуціна. У сваім апошнім інтэрв'ю, запіс якога з'явіўся на YouTube, Нямцоў гаварыў пра антываенную і антыкрызісную акцыю (марш "Вясна") ў Маскве ў Мар'іна, якая мусіла адбыцца 1 сакавіка. Паводле яго слоў, на маршы планавалася калона ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая галадае ў расійскай турме і знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці (учора пасля забойства Нямцова з'яўлялася інфармацыя пра яе смерць, якая неўзабаве была абвергнута).

Журналіст пацікавіўся ў Барыса Нямцова, ці можна ціснуць на Крэмль мірнымі акцыямі ў справе Саўчанкі? "Ці можна ціснуць на "садыста Пуціна"? Мой адказ: Можна. Але тады ў абарону Надзі ў Маскве мусіць выйсці мільён чалавек, — казаў палітык. — Ён разумее толькі мову сілы... Сіла ў дадзеным выпадку — гэта колькасць". Ён падкрэсліў, што калі Надзея Саўчанка, якая стала сімвалам украінскага Супраціўлення, памрэ ў расійскай турме, пракляты будзе не толькі Пуцін, гэтую трагедыю "вельмі многія будуць звязваць з рускімі".

Фота: ria.ru, novayagazeta.ru, Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі