Нямецкія турысты наведалі Ялту нягледзячы на перасцярогі МЗС

Карабель належыць кампаніі з Грэцыі, і яго арандавала нямецкае агенцтва Hansa Touristik. Як інфармуе censor.net.ua, у мінулую сераду карабель прышвартаваўся ў порце Ялты. Турысты атрымалі магчымасць прагуляцца па горадзе або здзейсніць экскурсію па паўвостраве. Абсалютная большасць пасажыраў на борце былі грамадзянамі ФРГ. У Hansa Touristik заход карабля ў Ялту пакуль ніяк не пракаментавалі.

Між тым МЗС Нямеччыны настойліва папярэджваў суграмадзян, што не рэкамендуе ажыццяўляць паездкі ў Крым. 

Фота — yalta-sbs.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі