"Нёман" выйграў у мінскага "Дынама", адзіны гол забілі на апошняй хвіліне
"Нёман" выйграў у гасцях у мінскага "Дынама" — 1:0. Адзіны гол на апошняй хвіліне з пенальці забіў Валерый Жукоўскі. Матч 5-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе праходзіў на сталічным стадыёне "Трактар".
У іншым матчы тура "Віцебск" і "Слуцк" згулялі ўнічыю 2:2. БАТЭ гуляе з "Мінскам".