Офіс Святланы Ціханоўскай атрымаў дыпламатычны статус

Габрыэлюс Ландсбергіс і Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya​
Габрыэлюс Ландсбергіс і Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya​

Офіс Святланы Ціханоўскай атрымаў дыпламатычны статус у Літве, паведамляе ТГ-канал палітыка. 

Аб прызнанні офіса афіцыйным прадстаўніцтвам беларускай дэмакратыі ў Еўрасаюзе заявіў 5 ліпеня на брыфінгу міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс. Міністр патлумачыў, што цяпер гэта афіцыйнае прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі і беларускага народа ў ЕС. 

Такім чынам, піша каманда Ціханоўскай, "Літва запусціла новы этап дэлегітымізацыі рэжыму". Гэта значыць, гэта першая краіна ЕС, якая зрабіла такі крок, і цяпер вядзецца праца над адкрыццём прадстаўніцтваў народа Беларусі ў іншых краінах.

"Я дзякую Літве за тую велізарную падтрымку, якую і ўвесь беларускі народ, і я асабіста атрымалі за гэтыя месяцы. Беларусь — гэта не Лукашэнка, а беларускі народ. І цяпер гэта прызнана афіцыйна", — сказала Святлана Ціханоўская.

Офіс Ціханоўскай ставіць у сваёй дзейнасці задачы нацыянальнага дыялогу, забеспячэнне трансферу ўлады і новыя выбары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі