Офіс Візавага цэнтру Вялікабрытаніі адкрыецца ў Мінску

Такім чынам, для падачы дакументаў на атрыманне брытанскай візы грамадзяне Беларусі цяпер павінны звяртацца па адрасе: г.Мінск, вул.Няміга, д.40, бізнес-цэнтр “Няміга-Сіці”. Як і раней, дакументы будуць накіроўвацца для разгляду ў візавы аддзел амбасады Вялікабрытаніі ў Маскве, тэрмін разгляду дакументаў — 15 працоўных дзён.

Апроч таго, з 1 снежня Візавы цэнтр уводзіць новыя платныя паслугі: дастаўка пашпарту яго ўладальніку кур’ерам і прыярытэтны разгляд (паскораны) дакументаў для накаторых катэгорый грамадзян. Пашпарты грамадзян, якія падавалі дакументы ў часовым візавым цэнтры ў “Прэзідэнт-Гатэлі”, даставяць іх уладальнікам кур’ерам, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі