Олаф Шольц будзе новым канцлерам Германіі: сацыял-дэмакраты стварылі кааліцыю

Олаф Шольц будзе новым канцлерам Германіі: сацыял-дэмакраты стварылі кааліцыю

Олаф Шольц будзе наступным пасля Ангелы Меркель канцлерам Германіі. Пасля двух месяцаў перамоваў сацыял-дэмакраты дасягнулі згоды з "Зялёнымі" і "Свабоднымі дэмакратамі", паведамляе агенцтва Bloomberg. 

Падрабязнасці кааліцыйнай дамовы, якая дае большасць у Бундэстагу, будуць апублікаваныя 24 лістапада а 17-й паводле мінскага часу.

Шольц жорстка крытыкуе дзеянні беларускага рэжыму. Ён неаднаразова называў Аляксандра Лукашэнку дыктатарам. 

Будучы канцлер сустракаўся са Святланай Ціханоўскай. У "міграцыйным крызісе" ён хутчэй на яе баку, і наўрад ці будзе выконваць абяцанні, якія дала Лукашэнку Меркель (калі яны ўвогуле давала нейкія абяцанні на гэты конт).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі