Оперны тэатр не працягнуў кантракт з народным артыстам Беларусі Пятровым
![Оперны тэатр не працягнуў кантракт з народным артыстам Беларусі Пятровым](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/petrov_2.jpg.webp?itok=ONhnH8CA)
Оперны тэатр не працягнуў кантракт з народным артыстам Беларусі Уладзімірам Пятровым, паведамляе @martsinovch_theatre. У жніўні 2020-га ён разам з Паўлам Латушкам і іншымі купалаўцамі ўдзельнічаў у запісах зваротаў супраць гвалту сілавікоў.
Уладзіміру Пятрову 65 гадоў, ён — оперны спявак, кавалер ордэна Францыска Скарыны. У трупе Опернага тэатру — з 1993 года.
![Оперны тэатр не працягнуў кантракт з народным артыстам Беларусі Пятровым](/sites/default/files/paragraphs/image/6-39kopiya1.jpg)
Уладзімір Пятроў / zviazda.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.