Па апошніх дадзеных у Турцыі пры спробе перавароту загінула 190 чалавек

Па апошніх дадзеных у Турцыі пры спробе перавароту загінула 190 чалавек

Падчас спробы вайсковага перавароту ў Турцыі загінулі 190 чалавек. Такія ўдакладненыя дадзеныя паведамляе выконваючы абавязкі кіраўніка Генштаба, генерал Уміт Дундар.

Па яго словах сярод загінуўшых 104 мяцежнікі, 41 паліцэйскі, два вайскоўцы і 47 цывільных асобаў, перадае брытанская газета the Guardian.

У Турцыі ў ноч на 16 ліпеня адбылася спроба ваеннага перавароту. Група вайскоўцаў захапіла масты праз Басфор у Стамбуле, аэрапорт Атацюрк, дзяржаўную тэлерадыёкампанію TRT, некаторыя адміністрацыйныя будынкі. Вайскоўцы выкарыстоўвалі танкі, прынамсі адзін верталёт. Ім супрацьстаяла паліцыя і спецслужбы.

Спроба перавароту ў Турцыі правалілася. Хроніка падзеяў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі