Па Мінску праедзе сцімпанк-трамвай

Падчас трамвайнай вандроўкі будзе граць гурт “Верасень” і блюзавы дуэт Віталя Валошына і Дзяніса Балахонава. Таксама адбудзецца сцімпанк-дэфіле, незабыўныя прыгоды і аповеды ўнікальнага экскурсавода.

Трамвай адправіцца 16 чэрвеня ў 18.00 з трамвайнага кальца на вул. Кастрычніцкай . Старт клубнай вечарынкі — 20.00. Месца правядзення: рэстаран “Старое Русло”, вул. Ульянаўская, 7. Нагадаем, сцімпанк — накірунак навуковай фантастыкі. Ён мадэлюе цывілізацыю, якая дасканала асвоіла механіку і тэхналогію паравых машын. Першая сцімпанк-вечарынка ў Мінску адбылася ў красавіку гэтага года.

Фота: gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі