Па Мінску пройдзе парад на чале з казлом

Па Мінску пройдзе парад на чале з казлом

25 траўня ў Мінску пройдзе парад пад назвай "Летам 44-га...", падрыхтаваны БРСМ, інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны".

Акцыя, якая адбудзецца з 13:00 да 13:30, будзе імітаваць славуты партызанскі парад, які праходзіў у Мінску 16 ліпеня 1944 года з нагоды вызвалення горада ад нямецкай акупацыі. Рэканструктарская калона з конніцай, "партызанамі" і "падпольшчыкамі", а таксама "байцамі РКЧА" пройдзе па вуліцы Камсамольскай да скрыжавання вуліцы Кірава з праспектам Незалежнасці. Удзельнічаць у ёй будуць мінскія студэнты — актывісты БРСМ. 

Узначаліць парад казёл па мянушцы Малыш. У 1944 годзе такі ж казёл, упрыгожаны фуражкай нямецкага афіцэра, вялікімі акулярамі, стужкай з фашысцкімі ордэнамі і медалямі на грудзях, з ракетніцай і санітарнай торбай на баках, стаў адным з талісманаў партызанскага параду.

Потым у скверы на вуліцы Камсамольскай будуць дзейнічаць інтэрактыўныя пляцоўкі: зборны пункт раённага ваеннага камісарыята, штаб партызанскага руху, партызанскія лагер і шпіталь, камсамольскі падпольны штаб, ваенна-палявая пошта, фотаатэлье, франтавая моладзевая брыгада ды інш. 

На імправізаванай мабільнай сцэне пройдзе канцэрт з удзелам творчых студэнцкіх калектываў (пачатак у 13:30) і праграма "Песні ваенных гадоў" у выкананні найлепшых сталічных DJ (з 17:30 да 19:00).

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 15.05:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі