ПА НАТА можа прызнаць Лукашэнку суагрэсарам у вайне супраць Украіны

Жаэль Гар'ё-Майлам і Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya
Жаэль Гар'ё-Майлам і Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya

Аляксандра Лукашэнку варта прызнаць суагрэсарам у вайне Расіі супраць Украіны. Пра гэта ішла размова на сустрэчы Святланы Ціханоўскай са старшынёй Парламенцкай асамблеі НАТА Жаэль Гар'ё-Майлам. У Люксембургу цяпер ідзе вясновая сесія ПА НАТА. Ёсць прапанова зафіксаваць у выніковым дакуменце сесіі, што Лукашэнка суагрэсар. Пра гэта піша Pozirk са спасылкай на галоўнага дарадцы Ціханоўскай Франака Вячорку.

На сустрэчы з кіраўніцтвам ПА НАТА Святлана Ціханоўская заклікала таксама, "пакуль не позна", падняць трывогу з нагоды магчымага размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі. Гаварылі і пра неабходнасць прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за выкраданне ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. Пра гэта ўжо сама Ціханоўская расказала ў Twitter.

Яшчэ адна з тэм, якая абмяркоўвалася на сустрэчы, стварэнне кантактнай групы па Беларусі, у якую павінны ўвайсці прадстаўнікі дэмсіл і беларускіх добраахвотнікаў. Такая група ўжо існуе ў Радзе Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі