Па справе аб збіцці гітарыста “Ляпісаў” затрыманыя тры чалавекі

Па справе аб збіцці гітарыста “Ляпісаў” затрыманыя тры чалавекі

Падазраваныя ў збіцці гітарыста “Ляпіса Трубяцкога” Руслана Уладыкі затрыманыя. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла сястра музыкі Святлана. З яе словаў, нападнікі – трое наркаманаў.

На відэа, якое Святлане паказалі ў Следчым камітэце, бачна, як невядомыя збіваюць музыку. Барсетка, якая была пры Руслане ў вечар нападу, не знойдзеная.

Святлана сцвярджае, што крымінальная справа па збіцці Руслана Уладыкі была заведзена 8 чэрвеня. Пацярпелымі прызнаныя і музыка, і сама Святлана: ключ ад яе кватэры, які быў у Руслана, прапаў.

"Затрыманыя тры чалавекі, у дачыненні да іх плануецца мера ўтрымання. З затрыманымі працуюць следчыя. Выяўляюцца ўсе абставіны, – пракаментавалі Еўрарадыё ў Следчым камітэце. – Сітуацыя неадназначная і патрабуе цэлага спектру следчых і аператыўных мерапрыемстваў. Расследаванне працягваецца".

Руслан Уладыка трапіў у рэанімацыю ўвечары 6 чэрвеня. Па словах прадзюсара “Ляпіса Трубяцкога” Яўгена Калмыкова, у гэты вечар Руслан зайшоў у бар на вуліцы Солтыса літаральна на дзве хвіліны. Праз гадзіну яго знайшліў непрытомным стане. У бальніцы музыку зрабілі некалькі аперацый. Ён па-ранейшаму ў коме.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі