Па справе дыверсіі ў Мачулішчах затрымалі мужа і жонку Лапаціных — "Вясна"

Максім Лапацін / кадр з тэлеканала "Беларусь 1"
Максім Лапацін / кадр з тэлеканала "Беларусь 1"

Па справе дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах супрацоўнікі КДБ 3 сакавіка затрымалі Максіма Лапаціна. Мужчыну трымаюць у СІЗА КДБ, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Пра Лапаціна ў сваім фільме па БТ узгадвалі прапагандысты.

23 сакавіка затрымалі і жонку Максіма — Людмілу Лапаціну. Абаім ім інкрымінаваны артыкул 289 КК — "Тэрарызм". У Лапаціных — двое непаўналетніх дзяцей.

26 лютага на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах быў пашкоджаны расійскі самалёт-разведчык А-50. Адказнасць за гэта ўзяла на сябе арганізацыя былых сілавікоў ByPol. Аднак беларускія ўлады заяўляюць, што дыверсію зрабіў грамадзянін Украіны Мікалай Швец, якога затрымалі спецслужбы.

Па крымінальнай справе разам з ім, як паведамлялася, праходзяць каля 20 чалавек.

Расійскі самалёт пасля дыверсіі адправіўся на рамонт на Таганрогскі авіярамонтны завод.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі