Пачаліся фінансавыя і тэхнічныя перамовы па забруджанай нафце ў "Дружбе"
У Маскве працягваюцца перамовы па сітуацыі з пастаўкамі забруджанай нафты па трубаправодзе "Дружба". Іх удзельнікі цяпер абмяркоўваюць тэхнічныя і фінансавыя аспекты праблемы. Чакаецца, што ўсе крокі па ўрэгуляванні сітуацыі будуць выкананыя ў тэрмін. Пра гэта паведамляе ТАСС са слов намесніка міністра энергетыкі Расіі Паўла Сарокіна.
"Зараз праходзіць сустрэча паміж расійскімі пастаўшчыкамі нафты, кампаніяй-пастаўшчыком, гэта значыць "Транснафтай", і еўрапейскімі кліентамі, контрагентамі, у тым ліку трэйдарамі", — сказаў расійскі чыноўнік.
Ён патлумачыў, што "дарожная карта" была падпісаная з прадстаўнікамі Беларусі і еўрапейскімі кліентамі. Яна, па словах Сарокіна, выконваецца. "Але тут важна разумець , што ўзаемаадносіны паміж контрагентамі — гэта значыць, паміж пастаўшчыкамі і пакупнікамі — гэта асобныя ўзаемаадносіны паміж двума бакамі, гэтыя перамовы яны будуць праводзіць самі дадаткова. Мы зараз абмяркоўваем агульныя прынцыпы", — дадаў намеснік міністра.
Нагадаем, што пастаўкі бруднай расійскай нафты пачаліся у канцы красавіка па трубаправодзе "Дружба". Транзіт нафты ў Еўропу быў перапынены, на Мазырскім НПЗ ад няякаснай сыравіны сапсавалася дарагое абсталяванне. Пастаўкі чыстай нафты былі адноўленыя яшчэ ў траўні. Таксама расійскі бок заняўся адпампоўкай забруджанай сыравіны.