Пад Баранавічамі сутыкнуліся тры грузавікі
ДТП пад Баранавічамі
Сёння ўначы каля вёскі Дуброўна Баранавіцкага раёна адбылася аварыя з удзелам трох грузавых аўтамабіляў. Паводле інфармацыі МНС, сутыкнуліся "Івека", "Газель" і "Фіят".
На фота з месца здарэння бачна, што адзін з грузавікоў урэзаўся ў машыну, якая рухалася ў спадарожным кірунку.
Кіроўцу "Фіята" спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Мужчыну заціснула ногі панэллю прыбораў. Ратавальнікі адціснулі яе і вызвалілі ногі пацярпелага. Ад шпіталізацыі кіроўца адмовіўся пасля агляду медыкаў. Кіроўцы двух іншых аўтамабіляў не пацярпелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.