Пад Магілёвам з расійскага грузавіка скралі тону сыру

Пад Магілёвам з расійскага грузавіка скралі тону сыру

Пад Магілёвам з расійскага грузавіка скралі тону сыру. Траіх падазраваных ужо затрымалі. Міліцыянерам удалося знайсці толькі частку скрадзенага. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося 15 студзеня. Раніцай кіроўца на стаянцы заўважыў, што пломбы на паўпрычэпе яго машыны сарваныя і выклікаў міліцыю. Скрадзенае ацанілі на амаль 15 тысяч рублёў.

Праз некалькі дзён пры падтрымцы амапаўцаў затрымалі 31-гадовых жыхароў Аршанскага раёна. Частку сыру яны паспелі прадаць. Крымінальную справу распачалі за "крадзеж, здзейснены групай асоб у буйным памеры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі