Пад Слуцкам мужчына абстраляў аўтамабіль на трасе
Надзвычайнае здарэнне адбылося 20 жніўня ў Слуцкім раёне. Жыхар Любанскага раёну паведаміў у міліцыю, што ў яго аўтамабілі "Аўдзі" падчас руху па трасе ў аграгарадку Вясея пашкодзілі дзверы кіроўцы.
Мужчына пачуў дзіўны гук, спыніўся, агледзеў свой аўтамабіль і пабачыў, што яго абстралялі.
Следча-аператыўная група выявіла, што дзверы сапраўды былі пашкоджаныя стрэлам. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за хуліганства. Раскрыць гэтае злачынства ўдалося ў мінулую суботу, 25 жніўня, адзначае прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.
25 жніўня міліцыянты атрымалі звесткі, што да гэтага злачынства можа мець дачыненне адзін з жыхароў вёскі Вясея. пры праверцы гэтая інфармацыя пацвердзілася.
Міліцыянты разам з байцамі САХР (спецатрада хуткага рэагавання) 28-гадовага непрацуючага вяскоўца. Хлопец прызнаўся, што выпадкова стрэліў з незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы. Пасля гэтага ён разабраў зброю і ўтапіў у арашальным канале.
Вясковец паказаў месца, дзе ўтапіў зброю. І аператыўнікі МУС дасталі з вады ўсе складовыя часткі аднастворльнай паляўнічай стрэльбы.
Цяпер праваахоўнікі правяраюць праўдападобнасць тлумачэнняў фігуранта.