Пад Жабінкай "Волга" насмерць збіла раварыста
Пад Жабінкай увечары 4 верасня адбылося ДТЗ са смяротным вынікам, інфармуе прэс-служба МУС.
70-гадовы жыхар Жабінкі на "Волзе" за 1 км ад раённага цэнтра збіў невядомага раварыста. Ад атрыманых ранаў той загінуў.
На выгляд раварысту было 70-75 гадоў. Ён ехаў па праезнай частцы ў спадарожным напрамку з "Волгай". На ровары не было ні ліхтароў, ні святлоадбівальных элементаў.
Паводле папярэдніх звестак, кіроўца аўтамабіля быў цвярозы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.