Пад Жыткавічамі легкавік трапіў пад фуру, загінула кіроўца і яе 8-гадовая дачка

Пад Жыткавічамі легкавік трапіў пад фуру, загінула кіроўца і яе 8-гадовая дачка

Пад Жыткавічамі легкавік трапіў пад фуру, загінула 35-гадовая кіроўца і яе 8-гадовая дачка. Як паведамляе прэс-служба гомельскай міліцыі, трагічнае здарэнне адбылося каля 13-й гадзіны ў нядзелю. На 294-м кіламетры аўтадарогі М-10 "Мяжа Расіі — Гомель — Кобрын" Volkswagen Touran раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху. Адбылося сутыкненне з грузавіком, а пасля і наезд на прыпаркаваны на абочыне Renault Logan. Жанчына загінула на месцы ДТЗ. Яе дачка атрымала цяжкія траўмы. За яе жыццё некалькі гадзін змагаліся лекары Жыткавіцкай раённай бальніцы, але выратаваць не змаглі. 3-гадовы сын кіроўцы знаходзіцца ў цяжкім стане, але пагрозы для яго жыцця няма.

Пад Жыткавічамі легкавік трапіў пад фуру, загінула кіроўца і яе 8-гадовая дачка
vk.com/uvd.gomel

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі