Падаткавікі назвалі, колькі чалавек паведамілі ім пра тых, хто працуе нелегальна

Падаткавікі назвалі, колькі чалавек паведамілі ім пра тых, хто працуе нелегальна

На акцыю "Заплаці падаткі — працуй сумленна" ў сталіцы адгукнуліся 78 чалавек. Такую лічбу сайту tut.by назвалі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску. Сама акцыя прайшла з 19 па 23 сакавіка.

Каля 40% заяваў паведамлялі пра нелегальную прадпрымальніцкую дзейнасць у сферы рамонту аўто і таксі. Таксама мінчукі паведамлялі ў падатковую інспекцыю пра дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці ІП, — пра цырульнікаў, спецыялістаў па манікюры, тынкоўшчыкаў, маляроў, спецыялістаў па ўкладцы пліткі і распрацоўшчыкаў вэб-сайтаў.

Каля 30% заяваў паведамлялі падатковым інспектарам пра здачу кватэр без выплаты падаткаў. Шмат заяваў таксама паступіла на грамадзян, якія жывуць не па сродках, кажуць у падатковай.

Дарэчы, у падатковых органах працуе аўтаматызаваная сістэма, якая дазваляе супастаўляць інфармацыю пра тое, колькі чалавек зарабляе і колькі выдаткоўвае. Напрыклад, у базе ёсць інфармацыя пра заробак па асноўным месцы працы, пра атрыманыя з-за мяжы грашовыя пераводы, цяпер да яе дададуцца яшчэ і звесткі пра крэдыты і пра куплю валюты. Таксама ў базу ўносяцца дарагія пакупкі: кватэры, дамы, транспарт, гаражы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі