Падаткавікі вынеслі на грамадскае абмеркаванне змены ў Адміністрацыйны кодэкс
Міністэрства па падатках і зборах вынесла на грамадскае абмеркаванне праект закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях".
Прапанаваыя змены абнародаваныя на сайце міністэрства. У прыватнасці, яны датычаць правапарушэнняў пры абароце цыгарэтаў і алкаголю.
Заўвагі і прапановы па праекце прымаюцца да 20 студзеня (уключна). Свае прапановы падаткавікі прапаноўваюць дасылаць на электронны адрас [email protected] з пазнакай "Абмеркаванне праекта".