"Падатковы манеўр": Расія раіць Беларусі "трошкі астудзіцца"

Reuters
Reuters

Першы віцэ-прэм'ер Расіі Антон Сілуанаў прапануе Беларусі абнавіць праект Саюзнай дзяржавы, калі яна хоча атрымаць кампенсацыю за расійскі "падатковы манеўр". Пра гэта ён заявіў 15 студзеня ў інтэрвʼю РБК-ТБ і параіў беларускім партнёрам "трохі астудзіцца, паглядзець больш шырока на сітуацыю, якая склалася, сесці і выпрацаваць сумесныя рашэнні".

Па словах Сілуанава, удзельнікі рабочай групы "павінны паглядзець на тэкст Саюзнай дамовы дзесці, магчыма, прапанаваць яго актуалізаваць".

Расійскі віцэ-прэмʼер растлумачыў, што Расія "падатковым манеўрам" стварае сваім нафтаперапрацоўчым прадпрыемствам ўмовы для мадэрнізацыі вытворчасці. А беларусы, паводле яго слоў, "кажуць: дайце нашым прадпрыемствам і нашаму бюджэту такія ж субсідыі, якія вы сваім даеце".

"Даваць субсідыі прадпрыемствам чужой краіны дзіўна было б. Гэта можна было б рабіць, калі б была ў нас больш глыбокая ступень інтэграцыі. Калі хочаце такі ж рэжым, давайце вернемся да нашай Саюзнай дамове [...] Мы гаворым: давайце абновім дамову, але калі мы будуем Саюзную дзяржаву, прынцыпы павінны выконвацца. Нельга выхопліваць асобныя элементы", – заявіў Сілуанаў.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 16.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі