Падазраваны па справе аварыі на вуліцы Гая быў цвярозым
Вынікі экспертызы падазраванага кіроўцы на алкаголь і забароненыя рэчывы — адмоўныя.
Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова.
Паводле звестак аб паводзінах мужчыны напярэдадні аварыі, а таксама праз адсутнасць дакладнага матыву следства прызначыла стацыянарную комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.
Мужчына 1976 году нараджэння ўчыніў на мінскай вуліцы Гая ДТЗ, у якім удзельнічала адразу некалькі машын. У выніку два чалавекі загінула.
Следчыя таксама знайшлі ў блізкіх неадэкватнага кіроўцы (жонкі і дваіх дзяцей) шматлікія траўмы рознай ступені цяжкасці.
Затрыманы раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і працуе дырэктарам ЗАТ.