Падчас матча з Беларуссю зборная Германіі забыла гандбаліста ў прыбіральні
Кур'ёзнае здарэнне адбылося падчас гандбольнага матча Беларусь-Германія на чэмпіянаце Еўропы, паведамляе handballfast.com.
Левага паўсярэдняга зборнай Германіі Юліўса Кюна зачынілі ў распранальні ў перапынку гульні.
"Я заставаўся апошнім у прыбіральні і ўжо тады пачаў падазраваць нешта нядобрае. Калі зразумеў, што другі тайм стартуе, я запанікаваў і пачаў грукаць у дзверы. Добра, што ахоўнік мяне пачуў", — распавёў нямецкі гандбаліст.
Дарэчы, сама сустрэча завяршылася перамога каманды Германіі — 31:23.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.