Падчас матчу ў Брэсце ў гульца зборнай Беларусі спынілася сэрца

Падчас матчу ў Брэсце ў гульца зборнай Беларусі спынілася сэрца

У Брэсце ў аўторак падчас матчу фінальнай серыі беларускага чэмпіянату па хакеі на траве паміж мясцовым "Будаўніком" і "Мінскам" страціў прытомнасць гулец гаспадароў поля 29-гадовы Яўген Міхейчык. Як паведамляе БЕЛТА, у яго спынілася сэрца. Брыгада хуткай меддапамогі правяла рэанімацыю проста на полі, пасля чаго завезлі спартсмена ў бальніцу. Міхейчык знаходзіцца ў рэанімацыі, яго стан стабільны, ён размаўляе, самастойна дыхае. Прызначана паглыбленае даследаванне, каб высветліць, што ж стала прычынай пагаршэння здароўя гульца нацыянальнай зборнай Беларусі.

У траўні Яўген Міхейчык праходзіў агляд у абласным дыспансеры спартыўнай медыцыны і паталогій не было выяўлена.

У тым матчы "Будаўнік" прайграў — 1:2. Лік у серыі 2:2. Рашаючы паядынак пройдзе ў Мінску 4 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі