Падчас святкавання 100-годдзя БНР каля Опернага ў Мінску скралі дзясятак дронаў

Падчас святкавання 100-годдзя БНР каля Опернага ў Мінску скралі дзясятак дронаў

Падчас святкавання 25 сакавіка 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі каля Опернага тэатру ў Мінску скралі дзясятак аператарскіх дронаў, піша “Наша ніва”. Яны рабілі здымкі зверху, былі кіраваныя з зямлі па радыёсувязі. Але раптоўна зніклі ў невядомым кірунку. Гэта была не толькі тэхніка СМІ (у некаторых — арэндная), але і звычайных людзей. Дрон скралі і ў партала tut.by. Кантроль над ім быў страчаны праз 3-4 хвіліны працы.

Уласнікі пачалі звяртацца з заявамі ў міліцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі