Падчас візіту Лукашэнкі аўстрыйцам перададуць артэфакты з Трасцянца?
11 лістапада пачаўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Аўстрыю. Запланаваныя перамовы з кіраўніцтвам гэтай краіны, у тым ліку і ў пытанні ўзаемадзеяння з ЕС. Як інфармуе тэлеграм-канал "Пул Первого", у Вену былі прывезеныя артэфакты, знойдзеныя ў Трасцянцы пад Мінскам падчас будаўніцтва мемарыяльнага комплексу. Падчас нямецкай акупацыі там існаваў канцлагер, нацысты знішчылі больш за 200 тысяч чалавек. Сярод іх — каля 10 тысяч грамадзян Аўстрыі. Што беларусы перадаюць аўстрыйцам? Гэта — посуд, манеты, расчоска, кацялок з пазнакамі "Аўстрыя" ці "Вена". Усе гэтыя рэчы верагодна трапяць у музейную экспазіцыю.
Падчас візіту Лукашэнкі адной з тэмаў абмеркавання стане палітыка памяці, гаворка пойдзе і пра Трасцянец. Летась федэральны прэзідэнт Аляксандр Ван дэр Белен наведаў адкрыццё другога этапу будаўніцтва мемарыяльнага комплексу, заклаў камень для аўстрыйскага помніка ў Беларусі. Тады ж ён і запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў госці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.