Падчас выбуху на танкеры ў Находцы загінулі тры чалавекі
gazeta.ru
Тры чалавекі сталі ахвярамі выбуху на танкеры "Заліў Амерыка" ў расійскім горадзе Находка побач з мысам Астаф'ева (Прыморскі край). Пра гэта інфармуе выданне ТАСС. Як паведамляюць у Далёкаўсходняй транспартнай пракуратуры, падчас выбуху танкер не быў загружаны нафтай. Гэта дапамагло пазбегнуць пажару, а таксама большай колькасці ахвяр. На момант трагедыі на судне знаходзілася 9 чалавек. Усе яны — члены экіпажа. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына здарэння звязана з выбухам газапаветранай сумесі.
У раён здарэння былі накіраваны ратавальнікі. Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа па частцы 3 артыкула 263 КК Расіі. Яна трактуецца як парушэнне правілаў бяспекі эксплуатацыі і руху марскога транспарту, што пацягнула смерць двух і больш асоб.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.