Падгол — Дзмітрыеву: Памаўчы, ты яшчэ малады!

Падгол — Дзмітрыеву: Памаўчы, ты яшчэ малады!

Беларусь павінна выйсці з усіх саюзаў, усталяваць мяжу з Расіяй і далучыцца да NATO — з такой радыкальнай заявай падчас тэледэбатаў выступіў прадстаўнік Партыі БНФ Уладзімір Падгол, які ўжо стаў інтэрнэт-героем пасля эксцэнтрычнага выступу на БТ у танкісцкім шлеме, бронекамізэльцы і з “куляй для прэзідэнта”.

На дэбаты аб знешняй палітыцы, арганізаваныя незалежнымі медыя (каналам “Белсат”, сайтам Naviny.by і Еўрарадыё) Падгол апрануўся афіцыйна, але абрынуўся з крытыкай не толькі на ўлады, але і на калег па апазіцыі.

Лідар “Справядлівага свету” Сяргей Калякін і кіраўнік кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў не пагадзіліся з прадстаўніком БНФ у пытанні выхаду Беларусі з розных саюзаў, а сацыял-дэмакратка Ганна Канюс дапусціла, што вайсковая пагроза нашай краіне можа пагражаць… з Захаду.

Калякін, адказваючы на пытанне Юрася Губарэвіча з “Руху за Свабоду” пра тое, чый Крым, шчыра прызнаўся, што “дэ-юрэ паўвостраў расійскі”, а беларускія ўлады правільна сябе паводзілі ў пытанні ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту. “Калякін — частковы прыхільнік Лукашэнкі”, — парыраваў Падгол.

З кім павінна сябраваць Беларусь, у якія саюзы нам трэба ўваходзіць, а з якіх неабходна тэрмінова выйсці, чаму пытанні знешняй палітыкі раз’ядноўваюць апазіцыю — у чарговых тэледэбатах кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Наступную серыю дэбатаў можна паслухаць у эфіры Еўрарадыё 8 верасня ў 21.20.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі