Падпалкоўніка міліцыі асудзілі на 13 гадоў за карупцыю

Судом Фрунзенскага раёна горада Мінска на 13 гадоў пазбаўлення волі асуджаны былы падпалкоўнік міліцыі.

12 сакавіка суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд былому старшаму оперупаўнаважанаму па асабліва важных справах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

Суд прызнаў, што былы падпалкоўнік браў хабар на сваёй пасадзе, падманам завалодаў чужой маёмасцю і падбухторваў да дачы хабару ў буйным памеры паўторна.

Як паведамляе сайт Вярхоўнага суда, экс-міліцыянт асуджаны на 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Таксама ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з правам аддаваць распараджэнні або загады і прымаць рашэнні наконт асоб, не падпарадкаваных яму па службе, тэрмінам на 5 гадоў. Таксама суд пастанавіў спагнаць з асуджанага 598,8 млн рублёў на карысць дзяржавы.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі