Падпісаная дамова аб далучэнні Арменіі да ЕАЭС
Гэта адбылося падчас саміта СНД у Мінску.
Кіраўнікі дзяржаў падпісалі сёння дагавор аб далучэнні Арменіі да дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, паведамляе БелТА. Дамову аб стварэнні ЕАЭС падпісалі ў траўні кіраўнікі Расіі, Беларусі і Казахстана, яна павінна ўступіць у сілу ў 2015 годзе.